“Чароўны трус” Юра Дземідовіч дасць сольны канцэрт у “Графіці”

Пра гэта распавёў Еўрарадыё Ўладзімір Глушакоў – настаўнік нашумелага “чароўнага труса”. Аднак дакладная дата імпрэзы пакуль невядомая. 20 лютага падчас цырымоніі ўручэння ўзнагарод Ultra-Music Awards 2009, якая таксама пройдзе ў Графіці, Юра выканае некалькі песень, а сольны выступ у пабе будзе пазней.

Уладзімір Глушакоў: “Чароўны трусік” выйграў інтэрнэт-галасаванне і стаў лепшай песняй Беларусі 2009-га года на сайце ultra-music.com. 20 лютага ў пабе Графіці – узнагароджанне. Юра там выканае “Чароўнага трусіка” і нешта яшчэ, трэба падумаць”.

На імпрэзе Ultra-Music Awards 2009 апроч Юры Дземідовіча выступіць “Akute”і “UNB”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі