Чатыры беларускія гарады трапілі на мапу самых забруджаных гарадоў свету
Амерыканскія эксперты правялі даследаванні і выявілі самыя забруджаныя гарады ва ўсіх краінах свету. Вынікам іх працы стала спецыяльная мапа, апублікаваная ў Daily Mail. На яе трапілі і чатыры беларускія гарады — Мінск, Гомель, Жлобін і Магілёў, піша greenbelarus.info.
На мапе бачна, што ўзровень забруджвання залежыць ад шчыльнасці насельніцтва гарадоў. Напрыклад, самы высокі ўзровень забруджвання маюць тыя гарады ў Індыі ды Кітаі, дзе колькасць жыхароў найвышэйшая.
Карта створаная дзякуючы звесткам кампаніі "Carbon Monitoring for Action" (CARMA), якая мае інфармацыю пра вугляродныя выкіды больш як 60 000 электрастанцый і ад 20 000 энергетычных арганізацый па ўсім свеце.