Чавусаў: Эмануіл Зэльцэр замінаў беларуска-амерыканскаму дыялогу

Палітолаг Юрый Чавусаў кажа, што вызваленне амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцера сведчыць пра тое, што “беларуска-амерыканскія адносіны ёсць”. Знаходжанне амерыканскага грамадзяніна за кратамі ў Беларусі, канечне, было перашкодай для вырашэння тых праблем, якія існуюць у беларуска-амерыканскіх адносінах.

Чавусаў: “Гэта мінімальная ўмова, якая патрабавался для разгортвання дыялогу. У прынцыпе, зараз гэтая перашкода знятая, і можна чакаць, што, у першую чаргу, дыпламатычны канфлікт будзе развязаны. Магчыма, будзе памяншэнне тых санкцый, якія амерыканскі ўрад наклаў на актывы беларускіх чыноўнікаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі