Чэхія вылучыць стыпендыі для беларускіх студэнтаў-палітвязняў — Ціханоўская
Святлана Ціханоўская ў Чэхіі / t.me/tsikhanouskaya
Чэхія гатовая вылучыць на наступны навучальны год 10 стыпендый беларускім студэнтам-палітвязням, якія будуць выходзіць з турмаў. Урадам раней было зробленае выключэнне з візавага бану для беларускага студэнцтва, якое мае стыпендыйную падтрымку, паведамляе Святлана Ціханоўская. Яна была з візітам у Чэхіі, удзельнічала ў міжнароднай канферэнцыі з нагоды гадавіны Аксамітнай рэвалюцыі. У сваім выступе Ціханоўская заявіла, што "беларусам трэба дапамагаць візамі, стыпендыямі, аказваць матэрыяльную падтрымку грамадзянскай супольнасці і беларускім добраахвотнікам, прадэманстраваць беларусам, што яны таксама маюць еўрапейскую перспектыву".
Святлана Ціханоўская заклікала чэшскіх сенатараў прызнаць ГУБАЗіК МУС і КДБ тэрарыстычнымі арганізацыямі і разгледзець прызнанне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі тэрарыстычным.
У Празе адкрыецца прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.