Выйшла на волю палітзняволеная Алеся Буневіч

Алеся Буневіч

Алеся Буневіч / t.me/ATN_BTRC/

Выйшла на волю палітзняволеная Алеся Буневіч. Тэрмін зняволення ў яе скончыўся 3 траўня. Праз тое, што ў артыкуле фігуруе "здзяйсненне злачынства арганізаванай групай", жанчыне на год прызначылі прэвентыўны нагляд і яна не можа выязджаць з Беларусі. У Літве ў яе засталіся муж і непаўналетні сын, паведамляе "Наша ніва".

Буневіч была за кратамі з красавіка 2022 года. Тады прапагандысты паведамілі пра затрыманне сузаснавальніцы віленскай друкарні і крамы, якая прыехала ў РБ, каб дапамагчы групе "рэйкавых' партызан" у пераходзе мяжы. У лістападзе 2022-га Алеся Буневіч была асуджана на тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму за "наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай" (спачатку вінавацілі ў "акце тэрарызму" ў рамках справы "рэйкавых партызанаў", пасля адбылася перакваліфікацыя). Сваёй віны Буневіч не прызнала.

На апеляцыі, якая прайшла 31 студзеня 2023-га, прысуд зменшылі на год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі