Чэмпіянат свету па хакеі 2014 г. будзе каштаваць Мінску Br7 трлн.

Выдаткі на падрыхтоўку да правядзення ў 2014 годзе ў Мінску Чэмпіяната свету па хакеі складуць каля Br7 трлн. Пра гэта са спасылкай на галоўнага архітэктара горада Віктара Нікіціна піша агенцтва “Интерфакс”. Падрыхтоўка да Чэмпіяната свету прадугледжвае развіццё транспартнай інфраструктуры (у прыватнасці, будаўніцтва новых транспартных развязак), гасцінічнага комплексу, аб'ектаў сферы харчавання і паслуг.

Галоўны архітэктар Мінска распавёў, што з гарадскога бюджэту на гэтыя мэты плануецца накіраваць каля Br3 трлн, з рэспубліканскага — каля Br1,2 трлн. Унёсак прыватных інвестараў і крэдытныя рэсурсы павінны скласці каля Br3 трлн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі