Чэргі машын на літоўскай мяжы пад вечар выраслі яшчэ болей

Чэргі машын на літоўскай мяжы пад вечар выраслі яшчэ болей

Чэргі машын на мяжы з Літвой пад вечар выраслі яшчэ болей. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 16.00 у Каменным Логу на выездзе з Беларусі па-ранейшаму было 500 грузавых фураў, у Беняконях стаяла 148 машын, у Прывалцы 113 і ў Катлоўцы — 50.

Паболела і легкавікоў: у Каменным логу — 180, у Катлоўцы — 70, у Беняконях — 60, у Лошы — 50. На ўездзе ў Беларусь чэргі пры гэтым цалкам зніклі.

На латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне на выездзе з Беларусі стаяла 220 грузавікоў, ва Урбанах — 150 грузавікоў і 50 леткавікоў. На ўездзе ў нашу краіну чэргаў таксама няма.

На польскай мяжы 103 грузавікі і 45 легкавікоў стаялі на выедзе ў Бераставіцы. На ўездзе ў тым жа пункце чакала 100 машын. У Брузках на выездзе было 35 грузавікоў, на ўездзе — 50. У Казловічах на ўездзе і выездзе стаяла па 10 грузавых фураў. У Брэсце не выездзе чакала 30 легкавікоў.

Нязначныя чэргі з’явіліся ў пункце Макраны на мяжы з Украінай — на выездзе чакалі 5 легкавікоў і 3 фуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі