Чыноўнікі адмовіліся ўвесці ў Беларусі мараторый на праверкі іпэшнікаў

Чыноўнікі адмовіліся ўвесці ў Беларусі мараторый на праверкі іпэшнікаў

У чацвер, 11 лютага, у Міністэрстве эканомікі праходзіць сустрэча Працоўнай групы па пытаннях індывідуальных прадпрымальнікаў. Падчас яе кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка прапанаваў увесці мараторый на праверкі дакументаў, пакуль Працоўная група не абмяркуе ўсе магчымыя змены. Аднак гэтая ідэя не задаволіла прадстаўніка Міністэрства па падатках і зборах. Ён паведаміў, што праверкі працягнуцца. Пра гэта Шумчанка распавёў Еўрарадыё.

З 1 студзеня 2016 года уступіў у сілу ўказ кіраўніка дзяржавы № 222, згодна з якім гандляры на рынках павінны мець сертыфікаты якасці і іншыя суправаджальныя дакументы на ўвесь свой тавар. Частка прадпрымальнікаў актыўна пратэстуе супраць гэтага, звяртаючы увагу на практычную немагчымасць выканання новых правілаў.

Лукашэнка пагражае ІП: Сертыфікаты — гэта толькі першы крок!

Чыноўнікі адмовіліся ўвесці ў Беларусі мараторый на праверкі іпэшнікаў
Фота: Facebook Анатоля Шумчанкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі