Чыноўнікі ігнаруюць 300 чалавек, што хацелі правесці грамадскія слуханні

Бярозаўскія ўлады (мястэчка ў Лідскім раёне) не адказалі на зварот грамадзянаў у тэрмін, адведзены для гэтага заканадаўствам.  Яшчэ напрыканцы сакавіка болей за 300 жыхароў Бярозаўкі звярнуліся у мясцовыя гарадскі Савет дэпутатаў і выканкам. Яны хацелі, каб мясцовыя ўлады ініцыявалі правядзенне ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе вытворчасці шклаваты, якую збіраюцца арганізаваць на мясцовым шклозаводзе "Нёман".

Таксама жыхары хацелі правесці грамадскія слуханні па пытанню шкоднасці ўздзеяння вытворчасці шклаваты на людзей і асяроддзе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў ініцыятар звароту, лідэр мясцовай суполкі руху "За свабоду" Сяргей Трафімчык:

"Да гэтага часу ніякага адказу на наш зварот мы не атрымалі, хаця мінула ўжо больш за 1,5 месяцы. Згодна з законам аб зваротах грамадзян чыноўнікі павінны былі зрабіць гэта на працягу месяца. У бліжэйшы час збіраемся абскардзіць бяздзеянне мясцовых уладаў". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі