Чыноўнікі кажуць, што дэфіцыту цукру няма, а ў вёсках абмяжоўваюць продаж

У "Белдзяржхарчпраме" кажуць, што дэфіцыту цукру няма / kp.by
У "Белдзяржхарчпраме" кажуць, што дэфіцыту цукру няма / kp.by

Жыхары вёскі ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці сутыкнуліся з дэфіцытам цукру, паведамляе рэсурс "Народныя навіны Віцебска". Людзі скардзяцца, што аўтакрамы, якія прыязджаюць у вёскі, увялі правіла: не больш за два кілаграмы цукру ў адны рукі.

Людзі абурыліся, а прадавец патлумачыла: калі яна будзе прадаваць цукар без абмежаванняў, можа не хапіць пакупнікам у іншых вёсках.

Партал таксама паведамляе пра перабоі з забеспячэннем цукрам-пяском у вёсках суседняга Бешанковіцкага раёна.

На паведамленні пра недахоп цукру і фатаграфіі з апусцелымі паліцамі адрэагавалі ў канцэрне "Белдзяржхарчпрам". Там заявілі, што дэфіцыту цукру ў краіне няма, і павышаць цэны на цукар не плануецца.

"Беларускі рынак забяспечаны неабходнымі аб'ёмамі белага цукру, дэфіцыту прадукцыі няма і не чакаецца", — кажа старшыня канцэрна Анатоль Бубен.

Ён падкрэсліў, што ўсе чатыры цукровыя заводы прыступілі да перапрацоўкі цукровых буракоў ужо новага ўраджаю — з іх "выраблена 33,3 тысячы тон цукру, што адпавядае месячнаму аб'ёму спажывання на ўнутраным рынку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі