Чыноўнікі Мінспорту і комплексу “Стайкі” трапілі ў турму

Генеральная пракуратура Беларусі распачала і расследуе крымінальныя справы ў адносінах да шэрагу службовых асоб алімпійскага спартыўнага комплексу "Стайкі" і Міністэрства спорту і турызму.
Як паведамілі ў Генпракуратуры, крымінальныя справы па прыкметах здзяйснення карупцыйных злачынстваў распачаты ў адносінах да начальніка рамонтна-будаўнічага ўчастка "Стайяк" і начальніка аддзела інвестыцый Мінспорту.

Першы падазраецца ў падбухторванні да давання хабару за станоўчае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавораў на выкананне будаўнічых работ. Другі — у атрыманні хабару. Абодвух змясцілі пад варту.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі