Чыноўнікі плануюць пабудаваць дзве заставы на мяжы з Украінай
Беларуска-украінская мяжа / sb.bу
Чыноўнікі плануюць пабудаваць дзве заставы на мяжы з Украінай. "Флагшток" заўважыў адпаведныя тэндары.
Яны з'явяцца ў Нароўлі і пасёлку Баравое Лельчыцкага раёна. Будаўніцтва памежных застаў плануюць скончыць у лютым і красавіку 2024 года. Канешне, калі знойдуцца падрадчыкі.
У 2022 годзе ўздоўж украінскай мяжы былі ўзмоцнены або ўладкаваныя новыя модульныя заставы, у Новай Гуце пачалося ўзвядзенне буйной памежнай заставы коштам больш за 23,7 млн рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.