“Чыжоўка-Арэну” запусцяць у пачатку 2013 года

Першы хакейны матч на “Чыжоўка-Арэне” плануецца згуляць у студзені 2013 года, заявіў мэр Мінску Мікалай Ладуцька. Гэтую пляцоўку на 8 тысяч глядацкіх месцаў будуюць спецыяльна да чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску ў траўні 2014 года. Але ж галоўным стадыёнам сусветнага першынства стане 15-тысячная “Мінск-Арэна”. “Чыжоўка-Арэна” будзе сабой уяўляць культурна-забаўляльны комплекс. Апроч лядовага стадыёну, там будуць пляцоўкі для баскетболу, валейболу, а таксама цэнтры адпачынку. Плануецца, што на лёдзе гэтай пляцоўкі будзе праводзіць свае хатнія матчы клуб “Юнацтва”, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі