Ці чакае Герасіменя адказу ад Лукашэнкі на свой адкрыты ліст?
Вядомая беларуская спартсменка Аляксандра Герасіменя напісала адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку з нагоды шасці месяцаў ад пачатку пратэстаў у Беларусі. У якім заклікала Лукашэнку сказаць нарэшце тыя словы, якіх, піша Герасіменя, ад яго “чакае беларускі народ — “я сыходжу”.
Чым сталі гэтыя шэсць месяцаў барацьбы для самой Аляксандры Герасімені? Ці чакае яна рэакцыі Лукашэнкі на свой ліст і якой? Чым сёння займаецца Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае трохразовая алімпійская прызёрка, чэмпіёнка Еўропы і свету, старшыня Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.