Ці хапае беларускім дзецям ранішнікаў па-беларуску?
3 студзеня ў жывы эфір Еўрарадыё завіталі музыка Раман Арлоў, аўтар спектакля "Як літара Ў уратавала Каляды", і дырэктар "Арт-Сядзібы" Алесь Снег, ініцыятар дзіцячых ранішнікаў у мінскай кавярні "Грай". Разважаем, ці хапае беларускім дзецям імпрэз на беларускай мове, што лепш — кепскае, але па-беларуску, ці добрае, але на англійскай, і якіх сюжэтаў "ёлак" не стае ў Беларусі.