Ці пакажуць матч БАТЭ — "Алашкерт" у Беларусі, стане вядома перад яго пачаткам

Ці пакажуць матч БАТЭ — "Алашкерт" у Беларусі, стане вядома перад яго пачаткам

18 ліпеня барысаўскі футбольны клуб БАТЭ згуляе матч у адказ з армянскім клубам "Алашкерт". Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў пачнецца ў 19:00, але дагэтуль невядома, ці пакажуць яго ў Беларусі.

"Мы дагэтуль вядзем перамовы, пакуль нічога не ясна, — гаворыць кіраўнік спартыўнага канала БТ-5 Павел Булацкі. — Не можам дамовіцца па кошце. Тое, што нам прапануюць, вельмі завышана. Неабгрунтавана завышана. Хутчэй за ўсё гэтае пытанне вырашыцца пад самы матч, гадзінаў у 18-19. А ў 19:00 яны ўжо гуляюць. То бок калі будзе эфір, то будзе, калі не, то не”.

Раней генеральны сакратар ФК БАТЭ Андрэй Вашкевіч паведамляў, што партнёры “Алашкерта” па трансляцыях нечакана ацанілі паказ матча ў 50 тысяч еўра. Але за тыдзень Белтэлерадыёкампаніі ўдалося збіць гэтую цану. Відаць, пакуль недастаткова.

Хатні матч БАТЭ з армянскім клубам скончыўся нічыёй 1:1 12 ліпеня. Ад вынікаў сённяшняга матча залежыць, ці выйдуць барысаўчане ў наступны круг кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, дзе іх чакае пражская "Спарта".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі