Ці перажыве эканоміка Беларусі “шторм”, выкліканы каранавірусам?
![Ці перажыве эканоміка Беларусі “шторм”, выкліканы каранавірусам?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hosciii11.jpg.webp?itok=-I_fAh6F)
Праблемы з пастаўкамі нафты, валютны крызіс, разбурэнне гандлёвых ланцужкоў праз каранавірус — усё гэта адбываецца на нашых вачах, у адзін і той жа час. Аналітыкі цэнтра BEROC лічаць, што ў 2020 годзе эканоміка Беларусі будзе пакутаваць ад пяці так званых шокаў.
Што гэта за “шокі” і ў чым іх галоўная пагроза? Як гэты “эканамічны шторм” адаб’ецца на жыцці шараговых беларусаў? Ці ёсць надзея прайсці праз згаданыя шокі з мінімальнымі стратамі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць аналітыкі цэнтра BEROC Кацярына Барнукова і Дзмітрый Крук.