Ці ўратуе Лукашэнку ад ордара з Гаагі хвароба — эфір з Латушкам
Павел Латушка / Еўрарадыё
Тое, што стала нагодай для выдачы ордара крымінальным судом у Гаазе ў дачыненні Пуціна, адбываецца і ў Беларусі: у нашу краіну вязуць украінскіх дзяцей з акупаваных расійскімі ваеннымі злачынцамі тэрыторый. Што праўда, Лукашэнка і яго рэжым падстрахаваліся, і дзеці нібыта едуць пры дапамозе дабрачыннага фонду Талая.
Ці ўратуюць гэтыя хітрыкі Лукашэнку ад ордара і як далёка суд ад прыняцця такога рашэння? Што на практыцы дае рэзалюцыя Еўрапарламента па палітвязнях беларускім зняволеным? Як змагацца з рашызмам у Беларусі і ці гатовыя дэмсілы да сыходу Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.