Ці выпадкова супалі выбары прэзідэнта і дзень народзінаў Лукашэнкі?
Прэзідэнцкія выбары адбудуцца 30 жніўня 2020 года. Гэта апошні дзень, у які згодна з заканадаўствам гэтыя выбары можна правесці. І па нейкім дзіўным супадзенні гэта – дзень народзінаў дзеючага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Уся прэзідэнцкая кампанія прыпадае на летнія месяцы, калі большасць беларусаў альбо ў адпачынку, альбо на лецішчах – добра гэта ці дрэнна для альтэрнатыўных кандыдатаў? Ці атрымаецца ў Цэнтрвыбаркама ды мясцовых уладаў мабілізаваць выбаршчыкаў, каб яны прыйшлі галасаваць 30 жніўня? Ці варта апазіцыі спрабаваць вылучыць адзінага кандыдата ў прэзідэнты?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім і юрыст, палітолаг Юрый Чавусаў.