Ці здолее апазіцыя скандаламі прыцягнуць увагу да праймерыз?

Ці здолее апазіцыя скандаламі прыцягнуць увагу да праймерыз?

Ажно 4 тысячы чалавек узялі ўдзел у анлайн-галасаванні за адзінага кандыдата ад апазіцыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах. У напружанай барацьбе перамогу заваяваў лідар АГП Мікалай Казлоў. Праўда, яго сапернік па барацьбе за ганаровае званне “адзінага”, лідар Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч, параіў Казлову асабліва не радавацца і выклаў свае падлікі па выніку двух этапаў праймерыз. За што быў абвінавачаны сустаршынёй БХД Віталём Рымашэўскім у “амаральных паводзінах” і трапіў пад пагрозу магчымых санкцый — адхілення ад далейшага ўдзелу ў працэдуры.


Ці прывядзе чарговы скандал у шэрагах лідараў апазіцыі да скасавання працэдуры праймерыз? Ці ёсць у паводзінах Губарэвіча прыкметы “амаральнасці” і што ў гэтым дрэннага для палітыка? Ці варта працягваць кампанію праймерыз, калі вынікі анлайн-галасавання сведчаць пра адсутнасць цікавасці да яе з боку выбаршчыкаў?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць каардынатар кампаніі праймерыз старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў і прэтэндэнт на званне адзінага кандыдата ад апазіцыі лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, ВКонтакте, "Аднакласнікі".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі