Ціханоўская заклікала Латвію прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў

Дзімітрыйс Трафімаўс і Святлана Ціханоўская

Дзімітрыйс Трафімаўс і Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская заклікала Латвію прызнаваць сапраўднымі пратэрмінаваныя пашпарты беларускіх палітуцекачоў. Гаворка пра гэта ішла падчас яе сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Міністэрства ўнутраных справаў Латвіі Дзімітрыйсам Трафімаўсам.

Як паведаміла прэс-служба Ціханоўскай, таксама яна папрасіла знайсці рашэнне для дзяцей палітуцекачоў, якія нарадзіліся ў Латвіі, але не могуць атрымаць беларускія дакументы.

У выніку перамоваў МЗС Латвіі пагадзілася апублікаваць інструкцыю па легалізацыі для беларусаў у Латвіі. Па словах Трафімаўса, Латвія гатовая разгледзець магчымасць выдачы часовай абароны для беларусаў, якія пакінулі краіну праз рэпрэсіі.

Праблема з пашпартамі беларускіх палітуцекачоў узнікла некалькі месяцаў таму. Аляксандр Лукашэнка забараніў замежным прадстаўніцтвам Беларусі выдаваць новыя пашпарты. Цяпер эмігрантам трэба абавязкова вяртацца на радзіму і мяняць дакументы ў міліцыі. Для многіх гэта немагчыма з прычыны палітычнага пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі