Ціманоўскую звольнілі з Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі
Лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую звольнілі з Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі, паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці.
Лёгкаатлетка атрымала паведамленне, што Мінспорту адкамандзіроўвае яе ў Міністэрства ўнутраных спраў — "для далейшага праходжання службы". Ціманоўская павінна прыбыць у МУС 5 жніўня ў 9:00.
"Дадаткова паведамляю, што ваша адсутнасць на працоўным месцы звыш 3 гадзін лічыцца прагулам і можа пацягнуць за сабой ваша звальненне", — гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамлялася раней, 4 жніўня лёгкаатлетка прыляцела ў Вену, адкуль павінна адправіцца ў Варшаву. Ціманоўская атрымала польскую гуманітарную візу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.