Бягуха Крысціна Ціманоўская разводзіцца з мужам

Крысціна Ціманоўская 

Крысціна Ціманоўская  / Еўрарадыё

Бягуха Крысціна Ціманоўская разводзіцца з мужам Арсенем Зданевічам. "Праз два месяцы мне 27... Я вырасла і зразумела, што вартая лепшага", напісала яна ў Instagram. Падрабязнасці Ціманоўская вырашыла не паведамляць. Яна адзначае, што яны развітваюцца "без істэрык і дэпрэсій... без крыўд, без прэтэнзій". "Гэта наша цвёрдае рашэнне. Зараз я займаюся пытаннямі разводу: суд, дакументы і розныя дарослыя справы", — дадае лёгкаатлетка. У бліжэйшыя дні Крысціна Ціманоўская збіраецца на адпачынак у Грэцыю.

Арсень Зданевіч у Польшчы займаецца аўтамабільным бізнесам, працуе фітнес-трэнерам. Ціманоўская і Зданевіч знаёмыя дзесяць гадоў, у шлюбе — шэсць. Па словах Ціманоўскай, падчас жыцця ў Польшчы яны тройчы часова развітваліся, але пасля сыходзіліся зноў.

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская атрымала сусветную вядомасць у 2021-м на Алімпіядзе ў Токіа. У сацсетках яна абурылася тым, што яе паставілі бегчы іншую дыстанцыю. Кіраўніцтва каманды, спрабуючы замяць скандал, хацела сілай адправіць спартсменку ў Беларусь. Аднак яна звярнулася за дапамогай да японскай паліцыі і міжнароднай супольнасці. У выніку выбухнуў скандал. Ціманоўская апынулася ў Польшчы. Пра яе паведамілі ўсе найбуйнейшыя СМІ свету. У 2022-м Крысціна Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства, а ў 2023-м — дазвол выступаць за зборную Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі