ЦРУ папярэдзіла пра высокую верагоднасць тэрактаў у Варшаве і Берліне
Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША папярэдзіла Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы пра высокую верагоднасць тэрактаў у Варшаве. Такія звесткі ЦРУ атрымала ад крыніцаў, набліжаных да арабскіх арганізацый у Заходняй Еўропе.
Паведамляецца, што тэрарыстычныя акты могуць ажыццяўляцца адначасова ў Сафіі, Бухарэсце, Будапешце, Берліне і Варшаве. ЦРУ мяркуе, што тэракты могуць адбыцца падчас Сусветных дзён моладзі паміж 27 і 31 ліпеня, піша nn.by са спасылкай на замежныя СМІ.
Падчас Сусветных дзён моладзі ў Польшчы пройдзе і сустрэча з Папам Францішкам. Праўда, яна запланаваная ў Кракаве. Аднак некаторыя мерапрыемствы пройдуць і ў Варшаве. ЦРУ рэкамендуе прыняць дадатковыя меры па бяспецы і прапануе дапамогу амерыканскім афіцэрам. Агенцтва ўнутранай бяспекі заяўляе, што шчыльна супрацоўнічае з партнёрскімі спецслужбамі, але з-за прававых абмежаванняў не выдае падрабязнасцяў.