Cустрэчу кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны хочуць правесці ў горадзе атамшчыкаў

Роўненская абласная дзяржаўная адміністрацыя ініцыюе сустрэчу прэзідэнтаў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Януковіча ў Кузняцоўску — горадзе атамшчыкаў Роўненскай АЭС. 
Паводле першага намесніка старшыні абласной дзяржадміністрацыі Анатоля Юхіменкі, такая ініцыятыва абумоўлена зацікаўленасцю ў супрацоўніцтве Ўкраіны і Беларусі ў галіне ядзернай энергетыкі.  

Перш за ўсё, кіраўніцтва вобласці разлічвае, што за вынікамі такой сустрэчы на вышэйшым узроўні Беларусь можа пагадзіцца купляць лішак электраэнергіі, якая вырабляецца на Роўненскай АЭС. Акрамя таго, паводле Анатоля Юхіменкі, Беларусь прыняла рашэнне будаваць уласную атамную электрастанцыю, а Роўненшчына можа дапамагчы ў гэтай справе кваліфікаванымі спецыялістамі.  

"Беларусь зацікаўлена ў набыцці нашай электраэнергіі, якой не хапае ў Беларусі. А мы зацікаўленыя ў яе продажы. Такім чынам атрымаем выхад на энергарынак краін Прыбалтыкі", — лічыць першы намеснік старшыні Роўненскай абладміністрацыі.  

Аднак ці была ўжо размова кіраўніцтва вобласці з прэзідэнтам Віктарам Януковічам адносна гэтай сустрэчы, і ці падтрымае ён гэтую ініцыятыву, Анатоль Юхіменка не паведаміў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі