ЦВК акрэдытаваў 385 міжнародных назіральнікаў за выбарамі

ЦВК акрэдытаваў 385 міжнародных назіральнікаў за выбарамі

Цэнтрвыбаркам Беларусі акрэдытаваў 385 міжнародных назіральнікаў за выбарамі прэзідэнта. Пра гэта ў сваім відэазвароце паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, інфармуе БЕЛТА.

Па словах Ярмошынай, найбольшая колькасць міжнародных назіральнікаў — гэта прадстаўнікі СНД, іх 264.

Таксама ЦВК цяпер працуе са скаргамі, зваротамі і прапановамі грамадзян. Усяго за перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў паступіла 185 зваротаў грамадзян, болей за траціну з якіх — гэта скаргі, якія не тычацца падрыхтоўкі і правядзення выбараў. Ярмошына назвала іх “спробамі вырашэння іншых асабістых пытанняў грамадзян праз выбарчую камісію, а таксама кандыдатаў у прэзідэнты, якія ўжо зарэгістраваныя, і іх перадвыбарчыя штабы.

Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі