Колькасць ахвяр паводкі ў Еўропе вырасла да 21 чалавека
Паводка ў Еўропе
Колькасць ахвяр наймацнейшай паводкі ў Еўропе вырасла да 21 чалавека. Магутны шторм абрынуўся на Цэнтральную Еўропу, а цяпер дасягае Італіі, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
На гэтым тыдні найбольш пацярпелі некаторыя раёны Польшчы, Чэхіі, Румыніі і Аўстрыі. Дзясяткі тысяч чалавек эвакуявалі з населеных пунктаў на чэшска-польскай мяжы. У Польшчы дзейнічае надзвычайнае становішча. Чакаецца, што ў сераду стыхія абрынецца на Уроцлаў.
Улады Харватыі, Венгрыі і Славакіі папярэджваюць пра пагрозу паводак у бліжэйшыя дні. Узровень вады ў Дунаі імкліва расце.
Навукоўцы кажуць, што рэкордная колькасць ападкаў, якая выпала ў Цэнтральнай Еўропе, была выкліканая шэрагам фактараў, у тым ліку змяненнем клімату. Розныя элементы злучыліся і стварылі "ідэальны шторм", у якім вельмі халоднае паветра з Арктыкі сустрэлася з цёплым паветрам з Міжземнамор'я. Пры гэтым канфігурацыя абласцей рознага атмасфернага ціску прывяла да таго, што шторм надоўга затрымаўся на адным месцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.