ЦВК: Яўка на датэрміновым галасаванні — 31,29%

ЦВК: Яўка на датэрміновым галасаванні — 31,29%

У датэрміновым галасаванні на выбарах у Палату прадстаўнікоў прынялі ўдзел 31,29% выбаршчыкаў. Гэтыя дадзеныя апублікаваў Цэнтрвыбаркам у нядзелю раніцай. Такая лічба яўкі на датэрміновае галасаванне з’яўляецца рэкорднай для парламенцкіх кампаній у Беларусі. Чатыры гады таму не ў асноўны дзень выбараў прагаласавалі 26% выбаршчыкаў.

Пры гэтым датэрміновая яўка не перавышае паказнік, які быў летась на прэзідэнцкіх выбарах — тады яна склала 36,05%.

Паводле зменаў, унесеных у выбарчае заканадаўства, для таго, каб выбары ў парламент адбыліся, дастаткова, каб на выбарчыя ўчасткі ў кожнай акрузе прыйшло болей за палову выбаршчыкаў. Перамагае той кандыдат, які атрымаў простую большасць галасоў і такім чынам другі тур выбараў становіцца немагчымым. Калі ў акрузе застаецца толькі адзін прэтэндэнт, ён павінен заручыцца падтрымкай болей за палову выбаршчыкаў, каб яго прызналі пераможцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі