Цягнікі Stadler і PESA пойдуць з парушэннем тэрмінаў міжрамонтных прабегаў

Цягнікі  Stadler і PESA пойдуць з парушэннем тэрмінаў міжрамонтных прабегаў

“Беларуская чыгунка”, відавочна, загадала выкарыстоўваць цягнікі з парушэннем тэрмінаў міжрамонтных прабегаў. Гэта вынікае з тэлеграмы, якая ад імя намесніка кіраўніка БЧ Пятра Стоцкага распаўсюджваецца сярод кіраўніцтва падраздзяленняў кампаніі-перавозчыка. 

Гутарка ідзе пра эксплуатацыю электрацягнікоў Stadler і дызель-цягнікоў PESA. 

"Падобнае стаўленне да такога сур'ёзнага пытання, як спраўнасць пасажырскага парку, не толькі яшчэ больш змяншае ўзровень бяспекі руху, які б'е апошнім часам усе мажлівыя і неймаверныя антырэкорды, але і проста ставіць пад пагрозу жыццё людзей", каментуюць у ТГ-канале “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”.

Цягнікі  Stadler і PESA пойдуць з парушэннем тэрмінаў міжрамонтных прабегаў
Тэлеграма, якую атрымалі чыгуначнікі / t.me/belzhd_live

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі