Цяпло, яшчэ цяплей. Якім будзе надвор'е ў пачатку тыдня

Толькі ў некаторых раёнах пройдуць кароткія дажджы і, магчыма, прагрымяць навальніцы / pixabay
Толькі ў некаторых раёнах пройдуць кароткія дажджы і, магчыма, прагрымяць навальніцы / pixabay

Тыдзень пачнецца майскай спякотай і, верагодна, майскімі навальніцамі, кажуць сіноптыкі Гідраметцэнтра.

У панядзелак, 22 мая, ападкаў на большай частцы тэрыторыі краіны не будзе. Толькі па поўначы Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5..+ 11 °С, максімальная днём +17..+23 °С, абяцаюць сіноптыкі.

У аўторак і сераду, 23-24 мая, будзе яшчэ цяплей. Пераважна без ападкаў. Кароткія дажджы і навальніцы магчымыя толькі на паўднёвым усходзе краіны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5..+ 12 °С, максімальная днём + 20..+26°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі