Цяжкія траўмы атрымалі футбалісты Дзмітрый Платонаў і Вячаслаў Глеб

Як інфармуе сайт torpedo-belaz.by, нападаючыя выбылі надоўга. У Дзмітрыя Платонава пацверджаны надрыў крыжападобных звязак, неабходная аперацыя. Мяркуецца, што раней за кастрычнік Платонаў на поле не выйдзе.


Надрыў мышцы задняй паверхні сцягна ў Вячаслава Глеба патрабуе трохтыднёвага стану спакою для футбаліста. Як хутка пасля гэтага ён зможа прыняць удзел у гульнях, залежыць ад тэмпаў аднаўлення, індывідуальных заняткаў і трэніровак, паведамляе афіцыйны сайт клуба.


Нагадаем, у сёлетнім сезоне цяжкія траўмы атрымалі ўжо некалькі футбалістаў. Апошні выпадак — траўма капітана гродзенскага "Нёмана" Івана Дзенісевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі