Цыгарэты з Беларусі перапраўлялі ў ЕС у кантэйнеры з сухім малаком
![Цыгарэты з Беларусі перапраўлялі ў ЕС у кантэйнеры з сухім малаком](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/281537895_317669437221559_6196673584001907508_n.jpg.webp?itok=wi62g4ax)
Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі перапраўлялі ў ЕС у чыгуначным кантэйнеры з сухім малаком. Літоўскія мытнікі днямі знайшлі іх падчас праверкі грузавога цягніка, які прыбыў з нашай краіны. Груз кантрабанды невялікі — 24 скрынкі з цыгарэтамі. Праводзіцца расследаванне, паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы.
Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца нават падчас дзеяння заходніх санкцый, калі колькасць грузавікоў, цягнікоў, якія едуць з Беларусі ў ЕС, істотна зменшылася. У красавіку літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты, знойдзеныя ў адным з цягнікоў.
![Цыгарэты з Беларусі перапраўлялі ў ЕС у кантэйнеры з сухім малаком](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/2817626563176694138882286168269581185459675n.jpg.webp?itok=IeRC8-te)
![Цыгарэты з Беларусі перапраўлялі ў ЕС у кантэйнеры з сухім малаком](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/2819438073176694338882261218830310996991266n.jpg.webp?itok=vYHCfCDE)
![Цыгарэты з Беларусі перапраўлялі ў ЕС у кантэйнеры з сухім малаком](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/2821577933176695072215526347198238686942783n.jpg.webp?itok=5-auMAsm)
![Цыгарэты з Беларусі перапраўлялі ў ЕС у кантэйнеры з сухім малаком](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/2813871753176696072215425897058884387423496n.jpg.webp?itok=FJ0o_cEh)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.