Цыклон "Фаб'ен" абясточваў амаль 500 населеных пунктаў па ўсёй Беларусі

Цыклон "Фаб'ен" абясточваў амаль 500 населеных пунктаў па ўсёй Беларусі

Пацярпелых ад цыклону "Фаб'ен", які прыйшоў у Беларусь 24 верасня, няма. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Парывы ветру, якія дасягалі 21 метра за секунду, валілі дрэвы і адключалі электрычнасць. 

Паводле інфармацыі МНС, за мінулыя суткі вецер пашкодзіў дах аднаго жылога дома і аднаго сельскагаспадарчага будынка. 44 разы супрацоўнікі МНС ды іншых арганізацый выязджалі прыбіраць паваленыя дрэвы. На Брэстчыне было зафіксавана 23 такія выпадкі, на Гомельшчыне — 7, на Міншчыне — 1, на Магілёўшчыне —13. Паваленыя дрэвы пашкодзілі шэсць легкавых аўтамабіляў. 

У Лельчыцах на Гомельшчыне каля 14-й гадзіны адключылася электраэнергія, бо на высакавольтную лінію 110 кВ звалілася дрэва. Прыкладна праз гадзіну падача электрычнасці ў райцэнтры была адноўленая.

Па звестках ДВА "Белэнерга", на працягу сутак на тэрыторыі краіны парушалася электразабеспячэнне 488 населеных пунктаў. Усе адключэнні былі аператыўна ліквідаваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі