Цёпла і дажджліва: 30 ліпеня ў Беларусі будзе да +27°С
Прырода ў Беларусі / Еўрарадыё
Дажджы па ўсёй тэрыторыі Беларусі пройдуць 30 ліпеня. Надвор'е будзе характэрнае для позняга лета: дажджліва, але цёпла, да плюс 27 градусаў. Такі прагноз дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор'е ў нядзелю чакаецца воблачнае, з праясненнямі. Уначы па захадзе Беларусі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах — навальніцы.
Уночы і раніцай месцамі будзе згушчацца слабы туман. А днём паветра прагрэецца да +27°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.