Да 6 гадоў калоніі — у Мінску асудзілі тэлефонных махляроў

У зале суда / pixabay.com

У зале суда / pixabay.com

У Мінску адбыўся суд над групай тэлефонных махляроў, якія тэлефанавалі пенсіянерам і расказвалі пра ДТЗ з удзелам іх родных. Каб родныя пазбеглі адказнасці, прасілі перадаць грошы. Для праўдападобнасці казалі, што разам з грашыма трэба прынесці рэчы і прадметы гігіены для сваяка — вінаватага ў ДТЗ: маўляў, ён таксама пацярпеў і цяпер у бальніцы. Такім чынам група выбавіла ў ахвяр больш за 170 тыс. рублёў, расказалі ў пракуратуры. Гэтыя грошы фігуранты разам "з іншымі асобамі, крымінальная справа ў дачыненні да якіх выдзеленая ў асобную вытворчасць", здолелі выбавіць у перыяд з 17 да 18 лістапада 2022 года.

У справе, якую разглядаў суд Мінскага раёна, — трое фігурантаў. Адзін з іх — няпоўнагадовы. Ён быў кур'ерам, забіраў грошы ў пенсіянераў. Яго асудзілі на 3,5 года калоніі агульнага рэжыму і штраф у 10 базавых велічынь. Двое іншых асуджаныя на 5 і 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 200 базавых велічынь кожны. Суд таксама пастанавіў спагнаць на карысць пацярпелых памер нанесенай шкоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі