Да аператара сеткі "5 элемент" прыйшлі сілавікі з ператрусам

Да аператара сеткі "5 элемент" прыйшлі сілавікі з ператрусам

У галаўны офіс групы кампаній "Паціа", якая кіруе сеткай крамаў бытавой тэхнікі і электронікі "5 элемент", 11 чэрвеня прыйшлі з ператрусам сілавікі, піша TUT.by.

У кампаніі пацвердзілі гэтую інфармацыю, але дадалі, што праца працягваецца ў штатным рэжыме. "Нічога экстраардынарнага пакуль не адбываецца. Ніхто не затрыманы, ніякіх абвінавачванняў не выстаўлена, канфіскоўваюцца дакументы па некаторых контрагентах для праверкі. Офіс кампаніі і ўсе крамы працуюць у штатным рэжыме", — кажуць у "Паціа".

Сетка "5 элемент" з'яўляецца партнёрам федэрацый футбола, тэніса і баскетбола. На сёння сетка налічвае больш за 50 крамаў бытавой тэхнікі і электронікі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі