Да чэмпіянату завяршылі толькі 14 з 42 праектаў гатэляў
Пра гэта 29 траўня паведаміў начальнік упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама Андрэй Новікаў.
Андрэй Новікаў: "На працягу пяці гадоў 42 праекты было па гатэлях — і дзяржаўнай, і прыватнай форм уласнасці. З іх да фінішу дайшло толькі 14. Па астатніх будзе прынятае рашэнне ў адпаведнасці з законам. Згодна з дамовамі, там прадугледжаная адказнасць. Там, дзе прадугледжаная адказнасць інвестара, яна будзе спагнаная на карысць бюджэту”.
Адзін з самых буйных чэмпіянатных праектаў — гатэль “Кемпінскі” мусіў быць дабудаваны да 1 траўня згодна з указам кіраўніка краіны. Але ён па-ранейшаму не адчыніўся.
Фота — ctv.by