Да канца сакавіка МНС праверыць гандлёвыя і забаўляльныя цэнтры ў Беларусі

Да канца сакавіка МНС праверыць гандлёвыя і забаўляльныя цэнтры ў Беларусі

Да канца сакавіка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правядзе праверкі ў гандлёвых і забаўляльных цэнтрах. Падставай для гэтага стаў пажар у гандлёва-забаўляльным цэнтры ў расійскім Кемераве.

"Прэзідэнт даручыў МНС распрацаваць комплексны план і да канца месяца арганізаваць праверкі на падобных аб'ектах. Мы і зрабілі гэта сёння. Да ўсіх кіраўнікоў на месцах, ва ўсе вобласці будуць накіраваныя работнікі міністэрства", — перадае tut.by словы міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанкі.

У першую чаргу ратавальнікі правераць бяспеку на аб'ектах, шляхі эвакуацыі, працу сістэмаў бяспекі, пажаратушэння, пытанні навучання персаналу і іх ведаў.

"Я прасіў бы і рэкамендаваў усім уладальнікам не чакаць прыходу ратавальнікаў, а ўжо сёння стварыць бяспечныя ўмовы. Трэба падысці сур'ёзна, без разгойдванняў, бо такой трагедыі мы не можам дапусціць у сябе", — звярнуўся міністр. 

Як паведамляюць відавочцы, сёння ў рамках праверкі былі эвакуяваныя наведнікі гандлёвага цэнтра "Галерэя" ў цэнтры Мінска. 

Нагадаем, што пажар у кемераўскім гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня" адбыўся 25 сакавіка. Паводле апошніх звестак, пры трагедыі загінулі 64 чалавекі, 10 зніклі без вестак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі