Да Надзеі Саўчанка дапусцілі ўкраінскіх лекараў

Украінскія лекары здолелі трапіць да лётчыцы Надзеі Саўчанка, якую ўтрымліваюць у маскоўскай турме “Матроская цішыня”. Пра гэта паведаміў у сваім твітэры міністр замежных справаў Украіны Павел Клімкін.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў і кіраўнік консульскага аддзелу пры амбасадзе Украіны ў Расіі Генадзь Брэскаленка.

Украінскія медыкі з адпаведнымі дазволамі прыбылі да СІЗА “Матроская цішыня” ўчора, 13 сакавіка, але цягам сутак не маглі трапіць да Саўчанка. Як паведаміў у інтэрв’ю ўкраінскаму Пятаму каналу адвакат лётчыцы Марк Фейгін, пытанне ад допуску ўкраінскіх лекараў вырашалася і бюракратычным, і палітычным чынам. Абаронца мяркуе, што гэты візіт экспертаў будзе мець працэсуальныя наступствы.  

Надзея Саўчанка з 15 снежня 2014 года галадавала на знак пратэсту супраць свайго зняволення ў Расіі. Цягам апошніх дзён стан яе здароўя пагоршыўся. 5 сакавіка ў Федэральнай службе выканання пакаранняў Расіі заявілі, што Саўчанка не адмовілася ад галадоўкі, але пагадзілася піць курыны бульён для падтрымання здароўя.

Адвакат Саўчанкі Марк Фейгін раней паведаміў, што лётчыца выходзіць з галадоўкі па рэкамендацыях украінскіх лекараў. Ён паведаміў, што адвакаты прывезлі Саўчанка спецыяльнае харчаванне, інфармуе УНІАН.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі