Да працы ў лякарнях прыцягнуць студэнтаў-медыкаў чацвёртага курса
Дэфіцыт медыкаў у Беларусі дасягнуў такога ўзроўню, што на працу дазволілі браць студэньаў медыкаў трэцяга-чацвёртага курсаў. Адпаведную пастанову Міністэрства аховы здароўя прыняло 7 лютага, паведамляецца на Нацыянальным прававым партале.
Студэнты, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю па профілі "ахова здароўя", дапускаюцца да аказання меддапамогі, калі яны закончылі тры курсы навучання. Працаваць яны могуць "на пасадах служачых медыцынскіх работнікаў з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй у адпаведнасці з профілем (спецыяльнасцю) атрыманай адукацыі".
Таксама на працу могуць браць і студэнтаў, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную медадукацыю па спецыяльнасці "лячэбная справа". Пры гэтым патрабуецца, каб яны скончылі два курсы. Іх могуць браць на працу пасады медсёстрамі ці медбратамі структурнага падраздзялення, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама ў выязной брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.
Пастанова набывае моц з 16 лютага.
Пры гэтым Мінздароўя заяўляе, быццам сітуацыя з пандэміяй каранавіруса ў краіне знаходзіцца пад кантролем, а з медустановаў звальняюць "палітычна нядобранадзейных" медыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.