Да Зямлі ляціць астэроід у форме чэрапа
У лістападзе 2018 года да Зямлі наблізіцца астэроід у форме чэрапа. Ён ужо пралятаў міма нашай планеты ў 2015-м, паведамляе tut.by.
Поўная назва астэроіда — 2015 TB145. Мінулым разам ён набліжаўся да Зямлёй 31 кастрычніка 2015 года — акурат на Хэлоўін. Тады ён пралятаў міма нашай планеты на адлегласці 486 000 кіламетраў — толькі ў 1,2 раза болей, чым ад Зямлі да Месяца.
Паводле прагнозу, гэты астэроід не падыйдзе да Зямлі настолькі шчыльна ў бліжэйшыя 500 гадоў. У наступны раз астэроід наблізіцца да нашай планеты ў лістападзе 2018 года. Адлегласць паміж Зямлёй і астэроідам складзе 105 адлегласцяў ад Зямлі да Месяца.
Навукоўцы выявілі, што гэта злёгку прыплюснуты эліпсоід, яго даўжыня ў папярэчніку — ад 625 да 700 метраў. Астэроід вельмі цёмны і амаль не адлюстроўвае святло. З некаторых ракурсаў ён выглядае падобным да чалавечага чэрапа. Навукоўцы мяркуюць, што раней гэты астэроід быў каметай.