Да Сонца набліжаецца камета стагоддзя? (відэа)

Камета ляціць праз Сонечную сістэму і, праз перапад тэмпературы і яе не зусім звычайны для каметы склад, можа выбухнуць каля Сонца, адзначае fallofathousandsuns.com. Калі яна вытрымае тэмпературу +2700˚С і абляціць вакол Сонца, то яна стане адной з самых яркіх камет у гісторыі. Камета ISON будзе нават ярчэйшая за поўны Месяц!



Найбліжэйшую да Сонца кропку сваёй арбіты камета дасягне 28 лістапада: тады яна будзе ўсяго ў 1,2 мільёна кіламетраў. Зараз жа яна знаходзіцца на адлегласці крыху болей за 60 мільёнаў кіламетраў.



“Людзям лепей не глядзець на камету ў тэлескопы і біноклі ў канцы лістапада, бо так можна пашкодзіць зрок! Трэба нават карыстацца зацемненым шклом для бяспечных назіранняў,” — папярэджвае генеральны сакратар Астранамічнага цэнтру Калькуты (Індыя) Каустуў Чаўдуры. Небяспекі для нашай планеты камета не ўяўляе.



Камету можна будзе бачыць у апошні тыдзень лістапада адразу пасля заходу Сонца на захадзе і зранку перад світаннем на ўсходзе.

Фота — NASA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі