ДАІ просіць кіроўцаў быць больш уважлівымі ў складаных умовах надвор'я

ДАІ просіць кіроўцаў быць больш уважлівымі ў складаных умовах надвор'я

Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў і пешаходаў быць больш уважлівымі ў складаных умовах надвор'я, якія ў бліжэйшыя выхадныя дні чакаюцца на тэрыторыі Беларусі. У многіх раёнах краіны пройдзе снег, мокры снег, які пераходзіць у дождж. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах Мінска прагназуюцца моцныя ападкі. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да мінус 3 градусаў, днём будзе ад нуля да 2 градусаў са знакам плюс.

ДАІ адзначае, што пешаходы часта ігнаруюць сігналы святлафораў, не звяртаюць увагі на дарожныя знакі. Але асноўнай прычынай страшнай статыстыкі з'яўляюцца рызыкоўныя паводзіны на дарозе, а менавіта — пераход праезнай часткі не ва ўстаноўленых месцах і нечаканае з'яўленне перад транспартнымі сродкамі, якія рухаюцца.

Кіроўцаў просяць быць максімальна ўважлівымі да пажылых пешаходаў, не падганяць іх гудком сігналу, праяўляць разуменне і павагу. Згодна з правіламі дарожнага руху вадзіцель павінен быць гатовы знізіць хуткасць руху або спыніцца, каб выключыць верагоднасць наезду на пешага ўдзельніка дарожнага руху, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі