Даіць беларускіх кароў будуць унікальныя робаты, зробленыя ў Гродне

У Беларусі пачнуць выпускаць уласныя унікальныя рабатызаваныя даільныя сістэмы. Стварэннем новай вытворчасці зоймецца гродзенскае прадпрыемства "Біяком тэхналогія", якое стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест".
Плануецца, што дадзеная вытворчасць дазволіць поўнасцю рабатызаваць даільны працэс. Поўная рэалізацыя праекта зойме каля пяці—сямі гадоў. Яго кошт пакуль не называецца.

Як адзначае БелаПАН, да гэтага часу на рынку Беларусі абсталяванне з аўтаматычнай сістэмай даення кароў імпартавалася з іншых краін. Увядзенне ўласнай вытворчасці дазволіць знізіць залежнасць краіны ад імпарту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі