Дамен “.бел” з 2 чэрвеня можна набыць на аўкцыёне

1 чэрвеня скончыўся першы этап рэгістрацыі даменаў у зоне “.бел”. Заяўкі на дамены даслалі больш за тысячу ўладальнікаў фірм і больш за 6 тысяч дзяржаўных структур.

З 2 чэрвеня дамены на аўкцыёне можа набыць любы чалавек. Пакуль будуць прадавацца толькі дамены са спісу, які складзе арганізатар дабраахвотных аўкцыёнаў. А з 1 верасня самі карыстальнікі змогуць дадаваць патрэбны дамен на аўкцыён. Тады можна будзе даслаць заяўку на патрэбны дамен, які з’явіцца на аўкцыёне і яго трэба будзе выкупіць.

Мінімальны кошт дамена складзе 475 тысяч рублёў. Час таргоў на кожны дамен складзе 2 сутак. Калі на дамен больш не будзе жадаючых за двое сутак, то набыць яго атрымаецца за 475 тысяч.

Свабодная рэгістрацыя даменаў пачнецца з 1 кастрычніка.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі