З 1 лютага ў Беларусі павялічыцца дапамога на дзяцей да 3 гадоў

З 1 лютага ў Беларусі павялічыцца дапамога на дзяцей да 3 гадоў

Дапамога на дзяцей да трох гадоў вырасце з 1 лютага ў Беларусі. Яна павялічыцца на суму ад 33,15 да 42,62 рубля — у залежнасці ад віду дапамогі, піша tut.by.

Дапамога на першае дзіця з 1 лютага складзе 312,03 рубля (35% ад сярэдняй зарплаты, цяпер 278,88 рубля), на другое дзіця і наступных — 356,6 рубля (40% ад сярэдняй зарплаты, цяпер 318,72). Дапамога на дзіця-інваліда да трох гадоў — 401,18 рубля ў месяц (45% ад сярэдняй зарплаты, цяпер 358,56 рубля).

У чэрвені ў Беларусі быў зменены перагляд выплаты дапамогі на дзяцей да трох гадоў. Цяпер гэтыя выплаты пералічваюць двойчы ў год — з 1 лютага і з 1 жніўня. Раней іх пераглядалі раз на квартал. 

Рост дапамогі залежыць ад сярэдняга заробку па краіне за папярэдні квартал. У чацвёртым квартале мінулага года сярэдні заробак вырас да 891,5 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі