“Дармаеды, дармаеды — беларускія сыны!”: Дэкрэт №3 у вершах
Новы “дармаедскі” закон інтэрнэт абмяркоўвае ўжо тыдзень. Еўрарадыё сабрала прыклады вершаванага фальклору.
“Дармаеды, дармаеды, беларускія сыны!
За падаткі, за кайданы
Заплаці пяцьсот даляраў,
Каб чыноўнікі жылі!”
“За скромную цену в две базовых
Не будем мы больше обязаны…
Ура государству!
Даёшь тунеядство!
Так мило и дёшево! Сразу бы!”
“Братцы, помогите разобраться,
Относить правительство куда?
Термин применимый — тунеядство?..
(Жизнь за счёт народного труда)”.
Я жыў сабе як жыў, бяды не ведаў —
Дбаў пра даляры, кошты на бензін...
Ды трапіў нечакана ў дармаеды!
І высветлілася — не я адзін.
Сказалі мне: "Жыццё ідзе не гладка,
А ты — нібыта здраднік на вайне".
Сказалі, што я не сплаціў падаткі —
Міністры галадаюць праз мяне.
Мяне складана збіць мастацкім свістам,
Я не паддамся лёгка на падман:
Гляджу тэленавіны — там міністры.
Аж шчокі не змяшчаюцца ў экран:
Зусім апухлі без маіх падаткаў,
Забыліся, калі ў іх быў абед...
І я сябе адчуў істотай гадкай.
Не пухну? Сто адсоткаў — дармаед!
Вот налог на тунеядство,
Улыбайтесь господа)))
Узаконил "батька" рабство,
Это вам не ерунда!
Эй! Вы братцы-тунеядцы,
Засиделись в городах!
Нужно всем идти работать,
на картофельных полях)))
Не лежите и не ешьте.
Не летайте за рубеж.
Закрывайте очень дружно,
Экономическую брешь)))
Ведь не все ещё финансы,
"Батька" вытряс из людей.
Кошельки вы открывайте
И налог платить скорей!!!
Он повысил все налоги.
Хоть под поравоз ложись!
Скоро выпустит "эмбарго"
И на воздух, и на жизнь)))
Віктар Малішэўскі, Livejournal
А хто там iдзе, у фэйсбуку iдзе
У агромнiстай такой грамадзе?
— Дармаеды.
А што яны нясуць у сваіх злых пастах,
На уладу без cрэбра, Палац Незалежнасці ў лапцях?
— Сваю крыўду.
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць напаказ сваю?
— У падатковую.
А хто гэта iх, не адзiн мiльён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзiў iх сон?
— Дэкрэт, гора.
А чаго ж, чаго захацелась iм,
Без выбару век, віртуалам нямым?
— Людзьмi звацца.