Дату прэзідэнцкіх выбараў Палата прадстаўнікоў назаве 30 чэрвеня
На пазачарговую сесію дэпутаты збірацца не будуць.
На заключным пасяджэнні сёмай сесіі 30 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць пытанне аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў старшыня ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка.
"Тыя, хто планаваў адпачынкі ў жніўні, можаце іх браць, пазачарговая сесія праводзіцца не будзе", — перадае БелаПАН яго словы.
Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 21 лістапада. Раней самай верагоднай датай іх правядзення называлі 15 лістапада. Аднак два дні таму старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што ЦВК прапануе прызначыць выбары на 11 кастрычніка.
Астролаг: 15 лістапада больш удалы дзень для выбараў, чым 11 кастрычніка
Зімоўскі: Старшыня ЦВК упершыню агучыла магчымасць 2-га тура выбараў
Фота — БЕЛТА