"Дай Дорогу!" разжыліся акустычным альбомам

Берасцейскія панкі “Дай Дорогу” выклалі ў Сеціва акустычны альбом “Боли нет!”. Тым самым музыкі прадэманстравалі лірыка-меладычны бок свайго таленту, які звычайна хаваецца за панкаўскім угарам. Па меркаванні “Дай Дорогу”, пласцінка мусіць спадабацца розным колам слухачоў: вострасацыяльныя тэксты звярнуць на сябе ўвагу сур’ёных людзей, а панкаўскія мелодыі – хлопчыкаў з іракезамі.

Увогуле, “Боли нет!” можна стоадсоткава назваць сольнікам лідара гурта Стыльскага, які сам напісаў усе тэксты, музыку, аранжыроўкі і нават самастойна займаўся запісам і звядзеннем альбома. Апроч новых песень, у дыск увайшлі песні з колішняй пласцінкі “Д.С.П.Г.”, якія набылі новае гучанне. Пласцінка атрымалася дастаткова лёгкай, рок-н-рольнай і інтэлігентнай у параўнанні з папярэднімі тварэннямі “Дай Дорогу”. Галоўнай фішкай альбома стаў дуэт Юры Стыльскага з Сяргеем Міхалком. Дарэчы, зараз гурт рыхтуе чарговую электрычную пласцінку, песні з якой ужо гучаць на канцэртах.

Спампаваць альбом “Боли нет!” можна на афіцыйнай старонцы гурта ў Інтэрнэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі