“Даём рады-2016” (вялікі фотарэпартаж)
27 лютага ў клубе Re:Public адбылося ўручэнне музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём рады-2016".
"Дэбютам" рэдакцыя радыёстанцыі назвала гурт Teleport: музыкі таксама атрымалі 20 гадзінаў запісу на студыі Osmos.
Лепшым фэстам мінулага года стаў фестываль "Басовішча". Прэмію атрымала цяперашняя арганізатарка "Басоў" Ганна Пякарская, якая прыехала на "Даём рады" з Варшавы.
“Праект-2015” — металічны "36/13". Узнагароду атрымлівае арганізатар івенту, лідар Gods Tower Лэслі Найф.
Статуэтку за лепшае відэа атрымаў гурт Nuteki.
Сінглам 2015 года назвалі "Голыя танцы" "Мутнагавока"
Альбомам года сталі "Лекавыя травы" Re1ikt.
"Сольны выканаўца -2015" — Mustelide (Наталля Куніцкая)
"Гурт" — "Крамбамбуля".Па ўзнагароду выйшаў удзельнік гурта Павел Аракелян.
Апроч таго відэа "Ag" "Серебряной свадьбы" і "Отравлены мозги" "Дай Дарогу!" патрапілі ў ратацыю ад украінскага тэлеканала A-One.
Дэбютанты “Даём рады-2014” Haina атрымалі магчымасць выступіць у конкурсе сёлетняга фестывалю “Басовішча”.
Дыпломамі ў жартаўлівых намінацыях былі адзначаны гурт IQ48 і іх бубнач Tony Fadd і гурт Akute.
Лідару “Дай Дарогу!” Юру Стыльскаму, аўтару адзінай на сёння беларускамоўнай песні, прэзентавалі беларускі слоўнік, каб практыкаваўся ў мове.
У вялікім канцэрце "Даём рады" узялі ўдзел гурты "Дрымон", :B:N:, Dzieciuki, "Дай Дарогу!" і Neuro Dubel.